Малдаўскія вайскоўцы, адказныя за адпраўку салдат Нацыянальнай арміі краіны на вучэнні ва Украіну, могуць быць паніжаныя ў званні. Распараджэнне прэзідэнта краіны Ігара Дадона апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку яго прэс-сакратар Іон Чабан, паведамляе РБК.

Паводле тэксту прэзідэнцкага дэкрэта, падобнае перамяшчэнне войскаў Малдовы «супярэчыць Канстытуцыі краіны» і іншым законам. Прэзідэнт Ігар Дадон загадаў адсачыць перамяшчэнні баявых падраздзяленняў. У выпадку, калі будзе адзначаная іх адсутнасць у Малдове, кіраўнік дзяржавы прыгразіў прымяніць адпаведныя рашэнні ў дачыненні да адказных асоб, «у тым ліку паніжэнне ў пасадзе і воінскіх званнях».

Ваенныя Малдовы 7 верасня прыбылі на вучэнні НАТА Rapid Trident — 2017. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон 5 верасня забараніў вайскоўцам краіны ўдзел у іх, аднак, як адзначана ў паведамленні прэс-сакратара прэзідэнта, ноччу была апублікаваная пастанова ўрада аб удзеле арміі краіны ў гэтых манеўрах. Кіраўнік дзяржавы мае намер звярнуцца ў Канстытуцыйны суд краіны, а таксама лічыць, што на дадзены момант яго рашэнне аб забароне ўдзелу ў вучэннях сапраўднае.

Пра тое, што НАТА правядзе ва Украіне вучэнні Rapid Trident — 2017, стала вядома яшчэ ў студзені. Яны пачнуцца на адным з палігонаў у Львоўскай вобласці. У іх возьмуць удзел 2,5 тыс. вайскоўцаў з 14 краін. Усяго ў рамках праграмы альянсу «Партнёрства дзеля міру» Украіну наведаюць да снежня 3 тыс. вайскоўцаў ЗША і НАТА з узбраеннем і вайсковай тэхнікай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0