Надзвычайнае здарэнне ў цырку-шапіто Sirius у Заслаўі. Абвалілася частка глядацкіх трыбун.

Здарэнне адбылося перад пачаткам выступу, пры рассаджвання гледачоў, распавяла падрабязнасці мастацкі кіраўнік цырка Вольга. Першыя гледачы зайшлі ў намёт і сталі рассаджвацца, калі некалькі трыбун пакасіліся і склаліся як картачны домік.

Доступ астатніх гледачоў быў аператыўна спынены.

На месца надзвычайнага здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС і хуткай дапамогі. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.

Пацярпелыя — двое дзяцей і чацвёра дарослых - былі дастаўлены ў Мінскую абласную бальніцу. Пасля агляду 8-гадовую дзяўчынку і 12-гадовага хлопчыка адпусцілі дадому. Двое дарослых таксама адмовіліся ад шпіталізацыі.

У бальніцы заставаліся 62-гадовая жанчына і цяжарная жанчына. Па словах Вольгі, пазней яны таксама былі адпушчаныя дадому.

Прычыны здарэння ўстанаўліваюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?