Незвычайную сітуацыю здолеў зняць карэспандэнт Hrodna.life 7 верасня. Каля штаба Заходняга аператыўнага камандавання на вулiцы Ленiна падпалкоўнік Узброеных сіл Беларусі сцяг сваёй краіны ў машыне схаваў, а пад шкло павесіў сцяг Расіі.

Афіцэр патлумачыў, што такім чынам ён сустракае гасцей з Расіі, якія прыедуць на вучэнні Захад-2017.

Нумары аўто былі магілёўскія. Акрамя сцяга ў афіцэра на сядзенні вісела кепка з надпісам «Россия».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0