Скульптурную кампазіцыю «Беларусам замежжа» урачыста адкрылі паблізу Траецкага прадмесця на набярэжнай Свіслачы.

Памятны знак уяўляе сабой кола — адзін з самых старажытных славянскіх знакаў, якія ўвасабляюць сонца, зямное кола жыцця, вечнасць. Ён закліканы паказаць, што беларусы адзіныя, нават калі не жывуць у адной краіне.

Бронзавую скульптуру дыяметрам каля 3 м усталявалі на гранітным валуне. Вобраз дапоўніў ручнік з нацыянальным арнаментам.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр культуры Барыс Святлоў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0