Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

9 верасня, у суботу, пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па поўначы краіны невялікія кароткачасовыя дажджы, пiша Tut.by.

Тэмпература паветра ўначы +6 + 12°С, днём ад + 17°С па поўначы да + 25°С па поўдні краіны.

У Мінску без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу +10 + 12°С, днём +20 — +22°С.

У нядзелю надвор'е ў краіне будуць фармаваць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +9 — +16°С, днём +20 — +27°С.

У Мінску ў нядзелю пераменная воблачнасць. Днём магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу +12 + 14 ° С, днём +22 + 24 ° С.

11 верасня, у панядзелак, пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +12 + 18°С, днём +20 — +27°С, па поўдні да + 29°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0