08.09.2017 / 14:45

Міністр: Ніхто гімназіі зачыняць не збіраецца, але рэалізоўваць гэтую адукацыю плануюць пасля 9 класа 25

У Беларусі плануюць рэалізоўваць гімназічную адукацыю пасля 9-га класа (цяпер — з 5-га). Пра гэта сёння журналістам заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

На думку міністра, гімназічны ўзровень і павышанае вывучэнне школьных прадметаў павінны рэалізоўвацца на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі (10-11-ы класы).

«Няправільна, што мы ў гімназіі прымаем з 5-га класа, праводзім экзамены, якія ўводзяць у стрэсавы стан навучэнцаў. Трэба пісьменна прадумаць, як гэтая сістэма будзе функцыянаваць. Няхай ніхто не палохаецца, гімназіі зачыняць мы не збіраемся. Наадварот, тыя напрацоўкі, якія ёсць, будуць падтрыманы», - падкрэсліў Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што гімназістаў павінна будзе вызначаць незалежная выніковая атэстацыя за курс базавай школы.

«Незалежны экзамен зможа вызначыць далейшую траекторыю руху навучэнца: пойдзе ён у гімназічны клас, у гімназію, у ліцэй або працягне адукацыю ў сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Гэтыя пытанні павінны быць тэхналагічна адпрацаваны, у тым ліку са спецыялістамі. З гэтай нагоды ў бліжэйшы час мы сустрэнемся з дырэктарамі гімназій», — праінфармаваў міністр адукацыі.

Ігар Карпенка запэўніў, што ўсе змены ў сферы адукацыі, гаворка пра якія ішла на Рэспубліканскай педнарадзе і якія цяпер актыўна абмяркоўваюцца ў СМІ, будуць праводзіцца паэтапна, з прыцягненнем меркавання спецыялістаў, без якой-небудзь кардынальнай ломкі сістэмы ў цэлым.

0
Лявон / Адказаць
08.09.2017 / 14:56
Можа тады школьную праграму для 5-9 класаў падцягнуць, а не гімназічныя праграмы для 5-9 класаў спрасціць?

Тады і экзамены ў 5 клас гімназій не спатрэбяцца. Ва ўсіх школах будуць вучыць на павышаным узроўні.
3
Янка з ганку / Адказаць
08.09.2017 / 15:47
Т.е. господин министр предлагает сжать !5! лет доп. часов и углубленного изучения и накинуть их сверху на последние 2 года обучения, когда нагрузка итак повышается перед поступлением в ВУЗ. Предполагаю: те, родители, которые хотят дать лучшее образование, все равно будут водить детей к репетиторам, нагрузка и стресс для таких детей вырастут. Раздолбаям, конечно, попроще будет -- выигрывают они и репетиторы. Качество гимназического образования просядет. 
МО, судя по всему, организация, которая генерирует денежный поток активностью своей деятельности, вне зависимости от результата, каким положительным или отрицательным он не окажется.
0
Альгерд / Адказаць
08.09.2017 / 16:07
Павышаны ўзровень трэба рабіць с классу сёмага-восьмага. З 9-га ўжо позна. 
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру