Свет1212

Парламент Каталоніі прыняў закон аб парадку выхаду з Іспаніі

Каталонскі парламент прыняў закон аб пераходным перыядзе, які, на думку прыхільнікаў незалежнасці, створыць юрыдычную аснову для выхаду аўтаномнай супольнасці са складу Іспаніі, піша ВВС.

Як адзначае выданне El País, дакумент уступіць у сілу толькі ў выпадку перамогі на рэферэндуме прыхільнікаў незалежнасці Каталоніі. Паводле іх задумы, закон будзе дзейнічаць на працягу двух месяцаў да запуску працэсу стварэння самастойнай парламенцкай рэспублікі.

Раней каталонскі ўрад (Жэнералітат) прыняў закон аб рэферэндуме і спадарожныя дакументы, у прыватнасці, аб фарміраванні выбарчай камісіі і прынцыпах арганізацыі галасавання.

Па словах старшыні ўрада Каталоніі Карласа Пучдамона (Carles Puigdemont), рашэнне аб правядзенні рэферэндуму было прынятае ў аднабаковым парадку пасля няўдалых спробаў дамовіцца аб арганізацыі галасавання з цэнтральным урадам у Мадрыдзе.

Карлас Пучдамон (Carles Puigdemont)

У чацвер Канстытуцыйны суд Іспаніі на надзвычайным пасяджэнні прыпыніў дзеянне ўсіх гэтых дакументаў. Улады Іспаніі таксама папярэдзілі каталонскія СМІ, дзяржслужачых і кіраўніцтва паліцыі аўтаномнай вобласці аб наступствах невыканання судовых рашэнняў.

Генеральны пракурор Іспаніі Хасэ Мануэль Маса прыгразіў каталонскім парламентарыям, якія падтрымалі закон аб рэферэндуме, крымінальным пераследам, а таксама звярнуўся да спецслужбам каралеўства з просьбай уважліва сачыць за падрыхтоўкай да правядзення галасавання.

У адказ на рашэнне Канстытуцыйнага суда Карлас Пучдамон заявіў, што «дэмакратыю ў Каталоніі не спыніць ніхто».

Рэферэндум аб незалежнасці ўлады Каталоніі маюць намер правесці 1 кастрычніка. Пытанне, якое яны збіраюцца вынесці на рэферэндум, гучыць так: «Ці хочаце вы, каб Каталонія стала незалежнай дзяржавай з рэспубліканскай формай праўлення?».

Для таго, каб было прызнана, што галасаванне адбылося, мінімальнай яўкі не прадугледжана. У выпадку перамогі прыхільнікаў незалежнасці ўлады Каталоніі абяцаюць праз 48 гадзін пасля аб'явы вынікаў пачаць працэс стварэння незалежнай дзяржавы.

У чацвер на экстранным пасяджэнні ўрада Іспаніі прэм'ер-міністр краіны Мар'яна Рахой паабяцаў, што рэферэндуму ў Каталоніі не будзе.

«Ніякага рэферэндуму праведзена не будзе. Дэмакратыя адкажа з цвёрдасцю, упэўненасцю і годнасцю, — заявіў ён. — Ні ўрад, ні суды не могуць змірыцца з гэтым ні пры якіх умовах».

Чытайце таксама:

Сёлета ў Еўропе можа з'явіцца новая дзяржава. Якой яна будзе?

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Усе навіны →
Усе навіны

Тры фактары, чаму Трампу цікавы Лукашэнка. Меркаванне Шрайбмана20

Расіяне атакавалі дронамі Ізмаільскі раён Адэскай вобласці — узнік моцны пажар

«Паражэнне польскай дыпламатыі». Адсутнасць палякаў у Вашынгтоне прывяла да палітычнага скандалу ў Варшаве30

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі68

Меркаванніабмяркоўвайце!68

Мікола Бугай: Трэба перагарнуць старонку 2020-га і пачаць жыць новымі рэаліямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць