08.09.2017 / 20:56

Вошы і блохі аказаліся пад пагрозай вымірання 23

Маштабнае даследаванне паказала, што глабальнае пацяпленне можа знішчыць траціну ўсіх відаў паразітаў на Зямлі — і гэта, на самой справе, вельмі дрэнна. Каротка навуковую публікацыю пра гэта перадае The Guardian. 

Амерыканскія навукоўцы сканструявалі розныя сцэнары распаўсюджвання 457 паразітаў на Зямлі ў выпадку таго ці іншага развіцця змены клімату. Высветлілася, што сярэдні ўзровень вымірання такіх істот з-за таго, што месцы іх пражывання прыйдуць у непрыдатнасць, да 2070 года складзе 10%. У залежнасці ад розных узроўняў скарачэнняў выкідаў гэтая доля можа вырасці да 20% і нават да 37%.

«Гэта ашаламляльная колькасць, — заявіў Колін Карлсан з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, пад кіраўніцтвам якога праходзіла праца. — Падобна на тое, што паразіты з'яўляюцца адной з найбольш уразлівых груп насельнікаў Зямлі».

Планета можа страціць шматлікія віды чарвякоў, кляшчоў, вошай і блох.

Па словах навукоўца, выміранне паразітаў пагражае масавай дэстабілізацыяй экасістэм, што можа прывесці да самых негатыўных наступстваў для дзікай прыроды і чалавека. У якасці прыкладу Карлсан прыводзіць аднаго чарвяка-валасаціка, які жыве ў целе коніка ў Японіі. Гэты паразіт прымушае коніка тапіцца ў мясцовых вадаёмах, дзе ён служыць ежай для рэдкіх рыб.

1
Аматар абсэнту / Адказаць
08.09.2017 / 21:31
Пацталом
1
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
08.09.2017 / 21:45
Адзіночны лік: блыха. Множны лік: блохі. Прыметнік: блышыны.
1
Žvir / Адказаць
08.09.2017 / 21:52
Pa vošy ū Buraciju treba jechac`, tam ich šmat bylo, i naūrad-ci vyvielisia. Dzie ūziac` blochi, ja taksama viedaju, padkažu, kali kamu treba...:)
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру