У Пружанах пры спробе абмену фальшывай банкноты затрыманы мясцовы святар, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Настаяцель аднаго з праваслаўных храмаў раёна быў затрыманы ў аддзяленні банка. Ён прынёс на абмен фальшывыя 5 тысяч расійскіх рублёў.

Святар растлумачыў, што купюру ўзяў са скрыні для ахвяраванняў, пакінутых прыхаджанамі ў храме.

Пра тое, што яна падробленая, ён не ведаў.

Па дадзеным факце 8 верасня Пружанскі РАСК распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 221 КК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0