Адно з падраздзяленняў аўтавытворцы Jaguar Land Rover прадставіла мадэль Jaguar E-Type Concept Zero. Пераробленая ў электрамабіль была адна з самых вядомых брытанскіх машын XX стагоддзя.

Родстар серыі 1.5 аднавілі і ўсталявалі ў ім электрарухавік замест звыклага бензінавага. Дызайн пастараліся захаваць класічны, зменныя былі толькі фары (яны сталі святлодыёднымі), пярэдняя панэль і шчыток прыборнай дошкі.

«Сэрцам» родстара стаў 200-кілаватны электраматор (яму адпавядае 300 к.с. рухавіка ўнутранага згарання), які сілкуецца ад 40 кВт літый-іённага акумулятара. Новы матор удала супаў па памерах са стандартным рухавіком «Ягуара», таму нават падвеска, тармазы і дынамічныя налады ўдалося пакінуць тыя ж.

Пры гэтым новы аўтамабіль атрымаўся на 46 кг лягчэйшы за «дзядулю» і хутчэйшы. Да «сотні» ён разганяецца за 5,5 секунд, а максімальная хуткасць складае 270 км/г. На Concept Zero праходзяць апрабацыю некаторыя тэхнічныя рашэнні, узятыя ад прататыпа I-Pace, які паступіць у серыйную вытворчасць толькі ў 2018 годзе. Да таго ж вытворца паабяцаў замяніць састарэлыя бензінавыя рухавікі XK (выпускаліся з 1949 па 1992 гг.) на новыя электраматоры ўсім ахвотным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0