09.09.2017 / 10:29

У Мінску аўтамабіль уцякаў ад пагоні, урэзаўся ў слуп і загарэўся: кіроўца загінуў 13

У Мінску аўтамабіль сёння раніцай урэзаўся ў слуп і загарэўся, кіроўца загінуў, паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Фота ДКСЭ

ДТЗ адбылося на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Любімава ў кірунку вуліцы Касманаўтаў.

«Аўтамабіль Mitsubishi праехаў святлафор на забараняльны чырвоны сігнал. На гэта звярнулі ўвагу дзяжурныя патрульна-паставой службы. Кіроўца пры перасячэнні скрыжавання не справіўся з кіраваннем, уехаў у слуп. Адбылося ўзгаранне, і ён памёр на месцы», — сказаў Сяргей Зараник.

Упраўленне ДАІ разам з экспертамі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску праводзяць фотафіксацыю месца здарэння. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

3
Верны / Адказаць
09.09.2017 / 10:43
І за што чалавек паклаў жыцьцё сваё?
4
Холодный расчет / Адказаць
09.09.2017 / 10:50
С чего вы взяли, что была погоня?
Тот факт, что рядом сразу же оказалось авто ППС ни о чем не говорит
1
Мясцовая жыхарка / Адказаць
09.09.2017 / 10:58
Калі дрэнна стала, то прашу прабачэння ў родзічаў. А калі п'яны ці проста борзы, то загадзіў сваімі адкідамі мне парк, дзе я хаджу.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру