09.09.2017 / 10:43

Цягнік Мінск—Гомель задыміўся ў дарозе, пасажыраў эвакуявалі 4

8 верасня ў 21.30 цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №708 Мінск—Гомель быў спынены на станцыі Буда-Кашалёўская. Прычынай стала тэхнічная няспраўнасць, якая прывяла да задымленння падвагоннай прасторы ў 11 вагоне, паведамляе прэс-служба БЧ.

Задымленне было аператыўна ліквідаванае сіламі лакаматыўнай брыгады і МНС. Пацярпелых няма.

Цягнік прыбыў на станцыю Гомель са спазненнем 1 гадзіна 43 хвіліны. Для расследавання інцыдэнту створаная спецыяльная камісія.

БЧ выбачылася перад пасажырамі за прычыненыя нязручнасці і абвясціла, што верне грошы за квіткі. Якім чынам будзе адбывацца вяртанне сродкаў, можна даведацца на сайце чыгункі.

nn.by

3
Сергей / Адказаць
09.09.2017 / 11:02
Не выдержал хвалёный Штадлер. Вот тебе и европейское качество.
0
Guinness / Адказаць
09.09.2017 / 11:22
Гэта што Stadtler такі зялёненькі?
Цікава, яго ў Фаніпалі збіралі ці ў Швейцарыі?
1
Александр / Адказаць
10.09.2017 / 00:00
Линии "бизнес-класса"! Как гордо звучит. Смешно! Ни одного бизнесмена там ни разу не видел.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру