09.09.2017 / 11:03

Ураган «Ірма» ідзе на Фларыду: мільёны людзей пакідаюць дамы 3

Магутны ўраган «Ірма» насоўваецца на Фларыду, мясцовыя ўлады ўжо загадалі эвакуявацца 5,6 мільёнам жыхароў — гэта каля чвэрці ўсяго насельніцтва штата. У ноч на суботу магутнасць урагану дасягнула максімальнай пятай катэгорыі, паведамляе ВВС.

Reuters

Чакаецца, што «Ірма» — адзін з самых моцных ураганаў у Атлантыцы за апошняе стагоддзе — абрынецца на Фларыду ў нядзелю раніцай, прынёсшы з сабой разбурэнні і затапленне.

У цяперашні час ураган наблізіўся да паўночнай часткі Кубы, выклікаўшы моцныя ліўні і вецер хуткасцю каля 250 км/г. Паводле даных Рэйтэр, каля 50 тысяч турыстаў пакінулі востраў з-за набліжэння ўрагану.

У некаторых раёнах Кубы адключаная электрычнасць, ёсць перабоі з сувяззю, аднак сіноптыкі спадзяюцца, што ўраган пройдзе толькі па датычнай, дазволіўшы пазбегнуць значных разбурэнняў на востраве.

Маштабная эвакуацыя жыхароў Фларыды па патрабаванні ўладаў ускладняецца з-за затораў на дарогах і дэфіцыту паліва на запраўках.

Пакінуць свае дамы загадана жыхарам поўдня штата, а таксама ўладальнікам недастаткова моцных дамоў.

З-за эвакуацыі на дарогах утварыліся шматкіламетровыя заторы. Фота Getty

«У нас заканчваецца час. Калі вы знаходзіцеся ў зоне эвакуацыі, вам трэба з'язджаць. Гэта катастрафічны шторм, нічога падобнага наш штат яшчэ не бачыў», — заявіў губернатар штата Рык Скот.

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары заклікаў усіх, на каго насоўваецца ўраган, прыслухоўвацца да ўказанняў мясцовых уладаў. Ён таксама назваў «Ірму» штормам з «разбуральным патэнцыялам гістарычных маштабаў».

Паліцы ў крамах апусцелі, некаторыя запраўкі зачыніліся з-за адсутнасці паліва. Фота AFP

Паводле апошніх даных, ураган забраў жыцці па меншай меры 21 чалавека.

Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа раней паведаміў, што ўжо больш за мільён жыхароў астравоў Карыбскага басейна пацярпелі ад «Ірмы» і яшчэ 26 мільёнаў застаюцца пад пагрозай.

Сен-Мартэн: да і пасля ўрагану «Ірма». Фота Getty

Ураган разбурыў амаль усе будынкі на Барбудзе і пакінуў без электрычнасці жыхароў Пуэрта-Рыка, а таксама прынёс значныя разбурэння на Брытанскія Віргінскія астравы, астравы Сен-Мартэн, Сен-Бартэлемі і Сэнт-Кітс і Нэвіс.

4
Я / Адказаць
09.09.2017 / 11:13
Природа мстит Трампу за отказ от Парижского соглашения по климату? Верните Обаму! Он понимал к чему могут привести выбросы предприятий США и боролся с этим!
9
Гедемин / Адказаць
09.09.2017 / 13:26
При всем сочувствии. Но удовольствие жить около океана в вечном лете должно чем то компенсироваться.
0
ParaBellum / Адказаць
09.09.2017 / 20:09
2 Я
Насамрэч, гэта праз вугальныя выкіды Індыі і Кітая.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру