09.09.2017 / 11:53

Мінску — 950: куды пайсці сёння і заўтра 14

У гэтыя выхадныя Мінск адзначае 950-годдзе. Святочных мерапрыемстваў запланавана мноства, і, магчыма, сярод іх вы знойдзеце што-небудзь сабе па душы.

Кароткая праграма на 9 верасня выглядае прыкладна так.

З 11.30 на пляцоўцы каля Палаца спорту пачнецца канцэртная праграма, разгорнецца святочны гандаль і выстава-кірмаш майстроў мастацтваў. Адбудзецца фестываль мастацтваў беларусаў свету. На 20.00 тут запланаваны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі.

У канцэртнай зале па традыцыі пройдзе цырымонія заключэння шлюбу дзевяці пар з усіх раёнаў Мінска. Цырымонія ўручэння ўзнагарод «Мінчанін года» і святочны канцэрт майстроў мастацтваў сёлета прыме Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

Завершыць суботнія мерапрыемствы святочны салют у 23.00 у раёне Палаца спорту.

Некаторыя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню юбілейнай даты беларускай сталіцы, будуць праходзіць на працягу некалькіх дзён. Напрыклад, 9-10 верасня адбудзецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі «Мінск старажытны», галоўная пляцоўка якога разгорнецца на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Цяпер тут узводзіцца рыцарскі гарадок з вежамі, месцам для спаборніцтваў, намётавым лагерам, трыбунамі для гледачоў. Гледачы змогуць убачыць сцэны з розных эпох: з XIII стагоддзя да II сусветнай вайны. Канцэптуальна фестываль ўяўляе з сябе тэатралізаванае відовішча з удзелам не толькі прафесіяналаў гістарычнай рэканструкцыі, але і аматараў.

Канцэртныя праграмы чакаюць мінчан і гасцей ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. У прыватнасці, яны запланаваныя ў парку «Курасоўшчына», у парку Дружбы народаў, на аэрадроме Баравая і аэрапорце Мінск-1. Будуць праводзіцца святы вуліц, спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы.

Асноўная святочная пляцоўка размесціцца на тэрыторыі ад Верхняга горада да парку Перамогі. Максімальная канцэнтрацыя гандлёвых аб'ектаў будзе ля Палаца спорту. 9 верасня з 10.00 да 23.00 і 10 верасня з 10.00 да 17.00 тут размесціцца вялізны фуд-корт на 2,5 тыс. пасадачных месцаў.

Гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, запланаваныя на выхадныя. Больш падрабязна з праграмай святкаванняў у Мінску і за горадам можна азнаёміцца на сайтах БЕЛТА і Relax.by.

1
Ок / Адказаць
09.09.2017 / 12:24
автомобилистам в последний день празднования юбилея столицы придется несладко - из-за проведения в столице 10 сентября полумарафона Minsk International Half Marathon на некоторых улицах города движение автомобилей и общественного транспорта будет перекрыто. на тут бае полная информация
1
Таццяна / Адказаць
09.09.2017 / 12:39
Нічога адметнага да 950-годдзя Менска не будзе. Шэраговыя мерапрыемствы. Так юбілей еўрапейскай сталіцы не святкуюць!
1
воця / Адказаць
09.09.2017 / 13:00
Таццяна, згодзен, усе тыя ж самыя чабурэкi, смажнi i не дажараныя дранiкi с мясам ад якiх потым на таўчке будуць усе засядаць , i гэта ў лепшым выпадку.  Не хапайце гэты обшчапiт што будуць гатаваць ля палаца спорту
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру