09.09.2017 / 14:09

Краіны Балтыі папрасілі не называць іх «былымі савецкімі рэспублікамі» 11

Амбасарады Эстоніі, Латвіі і Літвы Алар Стрэйман, Імант Ліегіс і Далюс Чэкуоліс у Парыжы звярнуліся з лістом да французскай газеты Le Monde з просьбай не называць іх краіны ў матэрыялах выдання «былымі савецкімі рэспублікамі», перадаюць інфармагенцтвы.

«Мы былі б вельмі ўдзячныя, калі б у вашых артыкулах больш не выкарыстоўваўся тэрмін «былыя савецкія рэспублікі», бо такім чынам прыведзеныя вышэй гістарычныя і прызнаныя на міжнародным узроўні факты былі б адлюстраваныя належным чынам», — гаворыцца ў тэксце ліста, адпраўленага кіраўніку выдання Люку Бронеру.

Таксама амбасадары заявілі, што «іх краіны ў 1940 годзе не ўступалі ў склад Савецкага Саюза добраахвотна, але былі ўключаныя ў яго ў выніку ваеннай анексіі».

Дыпламаты адзначылі, што пасля распаду СССР у гэтым рэгіёне не паўсталі новыя дзяржавы, але Балтыйскія краіны аднавілі сваю незалежнасць.

6
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
09.09.2017 / 15:12
Беларусь папрасіла не называць Вільню "Балтыяй".
4
Кажыма праўду / Адказаць
09.09.2017 / 15:12
Балтыйскія краіны паспяхова пазбаўляюцца каланіяльнае спадчына. Іх «непапулярнае» рашэнне не надаваць грамадзянства каланістам – з рэтраспектыўнага гледзішча з улікам гібрыдных пагроз – выяўляецца цалкам слушным.

Цяпер перадавая змагання з імперыяй зла знаходзіцца на данбаскім фронце. Усё для фронту, усё для перамогі!
4
Сяржук Вінаградаў / Адказаць
09.09.2017 / 15:33
«іх краіны ў 1940 годзе не ўступалі ў склад Савецкага Саюза добраахвотна, але былі ўключаныя ў яго ў выніку ваеннай анексіі». Цікава, што Летува прыдбала сваю сучасную сталіцу таксама ў выніку вайсковае анэксіі.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру