09.09.2017 / 15:17

Мінабароны Расіі ўпершыню раскрыла страты падчас Карыбскага крызісу 14

Расійскае ваеннае ведамства ўпершыню апублікавала даныя аб колькасці загінулых на Кубе савецкіх вайскоўцаў у 60-е гады. З 1 жніўня 1962 года па 16 жніўня 1964 года на Кубе загінулі 64 савецкіх грамадзяніна, гаворыцца ў паведамленні на сайце мінабароны.

Савецкая база на Кубе. Фота Getty

55 гадоў таму, 9 верасня 1962 года, на востраў у Карыбскім моры былі дастаўленыя савецкія балістычныя ракеты, а пазней СССР даўкамплектаваў іх ядзернымі боезарядами, піша ВВС.

Гэта адбылося ў межах аперацыі «Анадыр». У мінабароны адзначаюць, што яна стала адказам на размяшчэнне амерыканскіх ракет у Турцыі і Італіі, а таксама «на пагрозы амерыканскага ваеннага ўварвання на Кубу».

Як вынікае з паведамлення мінабароны, узбраенне і тэхніка былі пагружаныя на ваенныя суды ў партах Баранцава, Балтыйскага і Чорнага мораў у ліпені 1962 года ва ўмовах павышанай сакрэтнасці. Капітаны даведаліся аб канчатковым пункце сваіх маршрутаў з сакрэтных інструкцый толькі пасля таго, як прайшлі Гібралтар.

У кастрычніку 1962 года пускавыя пазіцыі балістычных ракет на Кубе сфатаграфаваў амерыканскі самалёт-выведнік. Пасля гэтага аб савецкім узбраенні даведалася вышэйшае ваеннае камандаванне ЗША і прэзідэнт Джон Кенэдзі.

«Пашырэнне савецкай ваеннай прысутнасці на Кубе, размешчанай за 200 км ад ЗША, выклікала Карыбскі крызіс — рэзкае абвастрэнне савецка-амерыканскіх ваенна-палітычных адносін перыяду «халоднай вайны», паставіла свет на мяжу ядзернага сутыкнення паміж дзвюма звышдзяржавамі», — адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

Па выніках аперацыі «Анадыр» «за ўзорнае выкананне спецыяльнага задання ўрада» савецкае кіраўніцтва ўзнагародзіла ордэнамі і медалямі больш за 1 тысячу вайскоўцаў.

Дакладная колькасць вайскоўцаў, якія загінулі падчас гэтай аперацыі, да гэтага часу не называлася.

У канцы 70-х гадоў у ваколіцах Гаваны быў адкрыты мемарыял савецкаму воіну-інтэрнацыяналісту.

На месцы манумента пахаваныя 68 савецкіх салдат і афіцэраў, якія памерлі на Кубе ў 1960-я гады. Аднак, пры якіх абставінах і якая частка з іх памерла ў перыяд Карыбскага крызісу, не вядома.

0
Генэрал Голад / Адказаць
09.09.2017 / 15:32
Шмат жаўнераў маперла ў задраеных трумах сухагрузаў, у якіх іх везьлі. Страшэнная сьпёка, нястача паветра, дрэннае харчаваньне...
1
Guinness / Адказаць
09.09.2017 / 15:55
Пераход з гарэлкі на ром дрэнна сказаўся на арганізмах, дарэчы 90 супраціў 40 - гэта больш чым ў 2 разы.
1
минчук / Адказаць
09.09.2017 / 16:43
Пушечное мясо простой человек.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру