Кастуся часцяком просяць спячы пірог да якой-небудзь важнай даты, падзеі, а часам і без асаблівай нагоды — для сябе дый для сяброў. Вось гэтая прыгажосць у выніку паехала ў літоўскае Міхнава з прыхаджанамі Нікольскай царквы.
Пячом бруснічны пірог — пакрокава
1. Замешваем дражджавое цеста, ставім яго ў цёплае месца на 2-2,5 гадзіны.
2. Гатуем начынку. Брусніцы злёгку абсыпаем крухмалам і змешваем з цукрам, яблыкі наразаем долькамі.
3. Дзелім цеста на дзве часткі (ніжнюю і верхнюю). На раскатанае цеста ніжняй часткі пірага выкладаем начынку слаямі, хаваем усё пад верхняй часткай.
4. Упрыгажэнні для пірага можна рабіць адразу, перад выпечкай, але тады іх колер будзе такі самы, як і колер асновы. Можна ўпрыгожыць пірог пасля выпечкі і яшчэ на хвілін 10 паставіць яго ў духоўку.
Цяпер Кастусь працуе ў Вільні ў Piestro, па-ранейшаму займаецца пірагамі. Праўда, паколькі кампанія робіць націск на сытную начынку, то большасць пірагоў салёныя, але ёсць і салодкія, і вегетарыянскія.