09.09.2017 / 17:30

Ля Палаца спорту бясплатна раздавалі велізарны торт: праз ажыятаж давялося клікаць АМАП 59

У гонар 950-годдзя сталіцы «Мінскхлебпрам» зрабіў 270-кілаграмовы торт, які сёння бясплатна раздавалі каля Палаца спорту. Ён выклікаў такі ажыятаж, што на дапамогу прыйшлося клікаць АМАП, паведамляе Tut.by.

фота Дзмітрыя Брушко

Сёння каля Палаца спорту праходзіць традыцыйны кірмаш, прысвечаны Дню горада. Там у тым ліку арганізавалі фестываль хлеба, галоўнае месца на якім заняў торт «Мінск-950». Яго спяклі спецыяльна да юбілея сталіцы.

Торт ўяўляў з сябе кветку з дзевяццю пялёсткамі, якія сімвалізавалі дзевяць раёнаў Мінска. Ён быў чатыры метры дыяметрам і важыў 270 кілаграмаў. На торце былі намаляваныя славутасці сталіцы.

Першымі торт пакаштавалі дзеці кіраўніка Мінска Андрэя Шорца. Ён пажартаваў, што так астатнія дакладна пераканаюцца ў яго бяспецы для здароўя.

Зрэшты, і без гэтага торт выклікаў вялікую цікавасць. «Гэта бясплатна? Ну тады займаем чаргу!» — чулася з розных бакоў, і людзі хаатычна абступалі палатку. Супрацоўнікі «Мінскхлебпрама» аператыўна патурбаваліся і выклікалі АМАП, які пачаў фарміраваць чэргі. Натоўп падзялілі на два шэрагі і зрабілі месца для выхаду.

За дзесяць хвілін у чарзе стаяла каля ста чалавек, але па кавалку торта ўсе атрымлівалі хутка. Многія здымалі яго на відэа, фатаграфавалі. «Коля, бясплатны торт, але вельмі шмат народу», — сказала жанчына свайму спадарожніку, і яны ўсталі ў чаргу.

11
бясплатны торт / Адказаць
09.09.2017 / 17:37
Чаркашкварачнае быдла!
6
Свабода / Адказаць
09.09.2017 / 17:41
Не незалежнасць ім патрэбна, а кавалак бясплатнага пірага. 

Добра, што хоць не з рыдлёвак раздавалі. Усё ж такі рускія са знакам якасці.
2
Маруся / Адказаць
09.09.2017 / 17:51
Хоть не дрались, позоря беларусов? 
Паказаць усе каментары/ 59 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру