09.09.2017 / 17:49

Гісторыя адчаю: жанчына з дзіцём-інвалідам хоча прадаць нырку, каб выжыць 27

«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», — напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце — каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па доглядзе за дзіцём.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай давёў Алену да цяжкага рашэння — прадаць нырку.

Падрабязнасці глядзіце ў сюжэце «Белсата». 

0
Птушкалет / Адказаць
09.09.2017 / 18:09
Дайце які кантакт, паможам спадарыні.
1
Satan / Адказаць
09.09.2017 / 18:48
>Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Скотобаза.
6
все для людей / Адказаць
09.09.2017 / 18:51
как вариант. но боюсь, что половину денег все же придется отдать социально-ориентированному государству. тут надо все хорошо просчитать, возможно одной почки и не хватит
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру