09.09.2017 / 19:46

Дзяніса Лапцева за п'янку выгналі са зборнай Беларусі 15

Як паведаміў галоўны трэнер зборнай Беларусі Ігар Крывушэнка, форвард Дзяніс Лапцеў выведзены са складу нацыянальнай каманды.

globallookpress.com

«Лапцеў выведзены са складу нацыянальнай зборнай за парушэнне рэжыму перад матчам са шведамі. Што ж тычыцца шэрагу іншых футбалістаў, прозвішчы якіх былі згаданыя ў прэсе, да іх ёсць прэтэнзіі выключна маральнага плана, аднак дысцыплінарных санкцый у дачыненні да іх не будзе», — сказаў Крывушэнка.

Як паведамляе «Прессбол», увечары 1 верасня нацыянальная каманда правяла лёгкую трэніроўку, пасля чаго трэнерскі штаб адпусціў гульцоў да абеду наступнага дня. Назаўтра раніцай з «вольнай» вярнуўся форвард салігорскага «Шахцёра» Дзяніс Лапцеў — у стане, мала сумяшчальным з выступамі за зборную краіны. Ацаніўшы ступень адэкватнасці падапечнага і працу яго вестыбулярнага апарата, Крывушэнка адразу ж адправіў яго дадому — папросту кажучы, адлічыў.

Тым жа вечарам 1 верасня яшчэ чацвёра футбалістаў былі заўважаныя ў сталічным піўным рэстаране «Гамбрынус». Гэта хаўбек «Нёмана» Павел Савіцкі, абаронца брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Алісейка, паўабаронца кіеўскага «Дынама» Мікіта Корзун і нападаючы мінскага «Дынама» Антон Сарока. Якім было іх меню, невядома. Самі ж гульцы сцвярджаюць, што ніякага спіртнога ў афіцыйна вольны ад працы час не заказвалі.

9
гыгыгы / Адказаць
09.09.2017 / 19:55
Першы пацшоу. Их усих трэба павыганяць, мо тольки калачава не чапаць бо гэны дзед п яны згуляе лепш за их усих астатних. Гэта гена тумилович мог са стаек на аутобусе за пивам ганяць, а гэныя недарасли яшчэ. "Прафисияналы" блин....
3
воця / Адказаць
09.09.2017 / 20:04
каб сядець у пiўным рэстаране i не заказаць пiва трэба быць або хворым або падлюкай. Хай не трызняць гэтыя чацвёра ганяльшчыкi ў мяч. з.п. па 500 рублёў ўсiм.
6
Свабода / Адказаць
09.09.2017 / 20:28
гыгыгы, Калачова трэба было выгнаць за ягоныя прарасейскія выказванні.  
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру