09.09.2017 / 20:05

Рыгор Кастусёў вылучаны на пасаду старшыні партыі БНФ 7

У Магілёве Рыгор Кастусёў вылучаны на пасаду старшыні партыі БНФ. Ягоную кандыдатуру падтрымалі сябры мясцовай партыйнай арганізацыі, паведамляе Радыё Свабода.

На думку партыйцаў Кастусёў — ён цяпер намеснік старшыні партыі — стане лідарам, з якім у партыю прыйдзе арганізацыйная трываласць.

Рыгор Кастусёў у інтэрв'ю Свабодзе адзначыў, што рашэнне вылучыцца на пасаду старшыні партыі далося яму няпроста.

«Цяпер мяне непакояць падзеі вакол Беларусі, якія нясуць пагрозу для незалежнасці краіны, — кажа ён. — Я з'яўляюся прыхільнікам аб’яднання прадэмакратычных і нацыянальна-патрыятычных сілаў. Іхная раз'яднанасць спрыяе павышэнню градусу небяспекі для Беларусі. Гэта тое, што мяне хвалюе найбольш і партыя БНФ будзе накіроўваць свае высілкі ў рэчышчы вырашэньня гэтай праблемы».

Рыгор Кастусёў адзначае, што партыя возьме ўдзел у мясцовых выбарах і збіраецца вылучаць свайго кандыдата на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе. Пакуль Кастусёў не гатовы казаць, ці паўторыць вылучэнне сябе на прэзыдэнцтва, як гэта было ў 2010 годзе.

З'езд партыі БНФ мае прайсці 30 верасня. Пра сваё вылучэнне заявілі Вольга Дамаскіна і Ілля Дабратвор.

1
с. / Адказаць
10.09.2017 / 00:12
Што З.Пазьняк будзе казаць пра гэтага чал.?
1
NawSpad! / Адказаць
10.09.2017 / 07:17
Нарэшце, маладая змена!
3
Алексей / Адказаць
10.09.2017 / 09:33
Действительно? Снова? Снова начинают звать на выборы?! Наша "оппозиция" такая уже "оппозиция"...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру