09.09.2017 / 21:08

Гол-прыгажун Станіслава Драгуна прынёс перамогу БАТЭ над «Славіяй» ВІДЭА 4

Гэтымі днямі праходзяць матчы 21-тура чэмпіянату краіны па футболе. І БАТЭ, і «Шахцёр» сёння перамаглі з аднолькавым лікам 2:0.

БАТЭ выйграў у «Славіі», а «Шахцёр» у «Крумкачоў».

У БАТЭ на 26-й хвіліне гол-прыгажун з-за межаў штрафной забіў Станіслаў Драгун

У пятніцу мінскае «Дынама» перамагло «Гомель», таму ўверсе турнірнай табліцы нічога не змянілася, «Дынама» застаецца на першым месцы.

Дынама — 49, Шахцёр — 47, БАТЭ — 45, Нёман, Слуцк — 33. Віцебск — 32.

У наступным туры «Дынама» згуляе з «Мінскам», БАТЭ — з «Іслаччу», а «Шахцёр» са «Славіяй».

0
Юрась Беларус / Адказаць
10.09.2017 / 00:11
Гол, канешне, вельмі прыгожы. Такі не бярэцца. Спад "БАТЭ" яўна скончыўся. Парадаваў "Шахцёр", якому хапіла розуму не выпускаць Лісаковіча. "Дынама" таксама ў добрай форме. Карацей кажучы, нас чакае вельмі цікавая барацьба ў нацыянальным чэмпіянаце Беларусі за першае месца. Што рабіць "БАТЭ"? Як разарвацца на часткі паміж барацьбой у нацыянальным чэмпіянаце і барацьбой у еўра гульнях? Пытанне адрасуецца кіраўніцтву Федэрацыі футбола Беларусі, бо пытанне можна вырашыць змяненнем календару чэмпіянату. Так, як гэта зроблена ў Еўропе : першая частка чэмпіянату ідзе восенню, другая - вясной-летам. Калі мы дачакаемся гэтага рашэння?
1
Кастусь / Адказаць
10.09.2017 / 14:26
Ничего особенного это не закономерность. Дурашка залетела. Вратарь нулевой, позицию выбирать не умеет. А милу БАТЭ увидим скоро.
0
Мінак / Адказаць
10.09.2017 / 15:18
Удар вельмі рэдкі ў футболе,  моцны, кручаны  па крутой дузе, калі мяч рэка і хутка пачынае з вышыні ляцець пад папярэчыну брамы. І хоць ляцеў па цэнтру, але адбіць можна было толькі ў выпадку калі б брамнік стаяў на лініі.варот. Звычайна такі ўдар атрымліваецца, калі мяч знаходзіцца ў паветры на ўзроўні калена, футбаліст б'е пад'мам ступні з пацягам на сябе з дыстанцыі 25-30 метраў.
       Гуляць у футбол трэба летам, а не ў сакавіку і лістападзе, расіяне граюць наогул зімой, гэта зьдзек над футболам.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру