09.09.2017 / 21:34

Журналістка Юлія Латыніна пакінула Расію 55

Журналістка Юлія Латыніна ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» распавяла, што з'ехала з Расіі пасля нападу невядомых на яе аўтамабіль.

У эфір яна выйшла па Skype. Па словах журналісткі, яна знаходзіцца разам з бацькамі за мяжой.

«Наўрад ці я збіраюся ў бліжэйшы час у Расію … Спадзявалася, што машына мая, якая была спаленая ў мінулую нядзелю, што яна загарэлася сама … Як высветлілася, яна была ўсё ж такі падпалена», — адзначыла Латыніна.

Яны падкрэслівалі, што «выходзіць, што нам спачатку далі панюхаць духоўнасці, а потым на нашу машыну сышоў жыватворны агонь».

Паводле яе слоў, інцыдэнт з аўтамабілем адбыўся, калі яна ўжо з'ехала з Расіі і дома былі толькі яе бацькі.

Раней Латыніна заявіла, што раніцай 3 верасня згарэў яе аўтамабіль. Яна ўпэўненая, што прычынай узгарання стаў падпал.

7
так / Адказаць
09.09.2017 / 21:53
Так, з Расii трэба бегчы, бо там хутка будзе чарговая грамадзянская вайна.
9
Ахрэм / Адказаць
09.09.2017 / 21:56
Гэта да яе машыны яе улюблёны вялікі рускі дух сышоў.
6
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
09.09.2017 / 21:58
Яшчэ раз нагадаю, што тая цёця, якая абуралася, што ў некаторых суб'ектах РФ навучаньне ў школах вядзецца на нацыянальных мовах, а не па-расейску.
Любы расеец, нават самы "ліберальны" - вораг усім, нават самому сабе.
Паказаць усе каментары/ 55 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру