10.09.2017 / 08:26

Разбуральны ўраган «Ірма» набліжаецца да Фларыды. Трамп: «Блаславі нас, Божа!» 10

Прыкметы ўрагану пачалі адчувацца ў Маямі

Штармавы вецер і залева абрынуліся на поўдзень штата Фларыда, у той час як да паўвострава набліжаецца разбуральны ўраган «Ірма».

На ўзбярэжжы расце ўзровень вады, чакаецца, што ўраган прывядзе да затаплення раёнаў, якія знаходзяцца ў нізіне.

Мясцовыя ўлады загадалі эвакуявацца 6,3 млн жыхарам — гэта больш за чвэрць ўсяго насельніцтва Фларыды.

У суботу ўвечары губернатар штата Рык Скот папярэдзіў, што час для эвакуацыі ўжо прайшоў — жыхарам Фларыды загадана пакінуць свае дамы і адправіцца ў схованкі, а таксама пазбягаць падарожжаў па дарогах.

Паводле яго слоў, цяпер ужо занадта позна пакідаць зоны рызыкі.

Магутнасць «Ірмы» у суботу была зніжана з пятай катэгорыі да трэцяй, аднак сіноптыкі асцерагаюцца, што калі ўраган дасягне Фларыды, яго магутнасць зноў вырасце да максімальнай катэгорыі. Пакуль хуткасць ветру складае каля 193 км у гадзіну.

«Берагавая ахова ЗША, FEMA і ўсе адважныя супрацоўнікі федэральных ведамстваў і на ўзроўні штатаў гатовыя. «Ірма» на падыходзе. Блаславі нас, Божа», - напісаў Дональд Трамп у сваім твітары.

1
Верны / Адказаць
10.09.2017 / 11:37
Госпад літасьцівы, міласэрны.
6
Вясёлы / Адказаць
10.09.2017 / 11:38
И этот фрукт, оказывается, еще верит в бога, когда не хватает баб за п... и не гримасничает на трибунах! А тем временем его грязное белье сейчас разбирает спецпрокурор, а соратники постепенно разбегаются от него куда глаза глядят...
16
Призрак / Адказаць
10.09.2017 / 11:41
А кроме заклинаний ничего не делается в США? Хотя о чем это я... Люди там - это толстосуммы. Остальные - рабы.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру