Лідар Карэйскай Народнай Дэмакратычнай рэспублікі (КНДР) Кім Чэн Ын зладзіў маштабны прыём для навукоўцаў-ядзершчыкаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўнае інфармагенцтва Паўночнай Карэі.
Мэтай прыёму стаў намер павіншаваць навукоўцаў з «паспяховым правядзеннем» шостага ядзернага выпрабавання.
На думку аналітыкаў, мерапрыемства прайшло ў суботу, 9 верасня, калі адзначалася 69-годдзе з дня ўтварэння Паўночнай Карэі.
На адным са здымкаў Кім Чэн Ын — з двума найбольш вядомымі навукоўцамі, якія адказваюць за ядзерную праграму КНДР
0
0
0
0
0
0