Фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска
Памёр экс-дырэктар самага вядомага беларускага фестывалю «Славянскі базар» Радзівон Бас. 21 год з моманту нараджэння фестывалю ён быў яго нязменным дырэктарам, пры ім фестываль стаў маштабнай культурнай падзеяй у жыцці краіны і рэгіёну.
Пра яго смерць паведаміла ў сваім акаўнце ў Facebook Ганна Бонд.
У 2013 годзе ён быў вымушаны пакінуць «Славянскі базар» з-за хваробы. СМІ паведамлялі, што з-за хваробы Радзівону Басу ампутавалі абедзве нагі. Яму было 64 гады.
Радзівон Бас — заслужаны дзеяч культуры Беларусі, ганаровы грамадзянін Віцебска, музыкант.
У 1991 Бас стаў ініцыятарам арганізацыі і правядзення ў Віцебску ў Летнім амфітэатры музычнага фэсту «Славянскі базар», з 1992 года ён быў дырэктарам Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».