10.09.2017 / 15:20

Lidbeer-2017 сабраў дзясяткі тысяч гледачоў 29

Старт фестывалю, які ў гэтым годзе зрабіў стаўку на беларускамоўнасць, адбыўся ў 10.00, але яго галасы не сціхалі яшчэ вельмі доўга ноччу, нават пасля афіцыйнага закрыцця з салютам.

Для свята ў Лідзе перакрылі ўсе цэнтральныя вуліцы: проста на іх працавалі фудкорты, рамеснікі і спявалі мясцовыя вулічныя музыкі, якія не трапілі ў асноўную праграму.

Нягледзячы на тое, што арганізатары ўлічылі памылкі мінулага года і павялічылі колькасць пунктаў з ежай і пітвом, а таксама ўсталявалі больш біятуалетаў, і ў першых, і ў другіх месцах няспынна ўзнікалі вялікія чэргі. Былі яны і каля забаў: так, каб праляцець 5 хвілінак на верталёце за 25 рублёў, людзі чакалі паўгадзіны і больш.

Улічваючы, што на фестываль прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, але і прыехалі госці з усёй Беларусі і нават з Польшчы, Украіны, Латвіі і Літвы, у зоне асноўнай платнай сцэны, дзе выступалі хэдлайнеры — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen» і «Океан Ельзи», — было вельмі цесна. Цісканіна, калі цяжка стала ўжо варушыцца і танчыць, пачалася падчас выступу другога па ліку ўдзельніка праграмы, «Крамбамбулі»: гурт падрыхтаваў якаснае шоу з яркім відэашэрагам.

Паміж песнямі Вольскі вёў з гледачамі жыццёвыя дыялогі, жартаваў наконт слабага мастацкага ўзроўню «Дзецюкоў», якіх не пусцілі на фэст, гучалі крыкі «Жыве Беларусь», у паветра падымаліся бел-чырвона-белыя сцягі. Калі на дэсерт музыкі зайгралі «Тры чарапахі», натоўп зусім было не стрымаць.

Каб не штурхацца, многія пакідалі асноўную глядзельную пляцоўку і слухалі выступы крыху здалёк, каля мясцовага палаца культуры. Некаторыя людзі першапачаткова не набывалі квіток у платную зону і адчувалі сябе выдатна: гук і карцінка былі вельмі добрыя, таму танчыць і спяваць можна было і ў іншых пунктах Ліды.

Галоўны хэдлайнер «Lidbeer-2017» «Океан Ельзи» выйшаў на сцэну з амаль гадзінным спазненнем. Пакуль музыканты рыхтаваліся, гледачоў на чыстай беларускай мове забаўляў вядучы, які, відавочна, за вечар сарваў свае галасавыя звязкі і выкрыкваў рэплікі з апошніх сіл: гэта вельмі рэзала слых і многіх раздражняла.

Аднак фанаты Вакарчука і яго групы, калі тыя, нарэшце, з’явіліся на сцэне даравалі яму ўсё: тым больш, што гэта адзін з апошніх выступаў групы, пасля музыкі возьмуць перапынак у творчасці на год.

Пасля фэсту людзей чакаў галоўны квэст: даехаць дадому. Заторы на выездзе з Ліды былі вялікія.

КК

3
Оktobeerfest / Адказаць
10.09.2017 / 15:37
Маладцы! Жыве Беларусь! хоць нешта сваё роднае.
4
так / Адказаць
10.09.2017 / 15:45
люблю Ліду і Гродна. Вейшнорыя руліць!
4
Русафоб непамяркоуны , Змагар , Свядомы , Пан , Беларус-т / Адказаць
10.09.2017 / 15:45
Шкада , вельмi хацеу паехаць , але ж ....
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру