10.09.2017 / 17:39

Украіна не ўпусціла цягнік з Саакашвілі, палітык перасеў на аўтобус абнаўляецца 28

Саакашвілі (справа) прыехала падтрымаць Юлія Цімашэнка (злева).

Цягнік, у якім былы прэзідэнт Грузіі і кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі спрабаваў перасячы мяжу Польшчы і Украіны, спынены на польскай тэрыторыі на патрабаванне ўкраінскіх уладаў.

«Укрзалізныця» забараніла рух цягніка да таго часу, пакуль яго не пакіне Саакашвілі. Па гучнай сувязі паведамілі, што згодна з інфармацыяй, якая паступіла ад Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, у цягніку знаходзiцца асоба, якая мае забарону на ўезд на тэрыторыю Украіны, таму цягнік не можа пачаць рух, пакуль гэты чалавек там застаецца.

Пасля гадзіннага чакання Саакашвілі заявіў, што перасядзе на аўтобус і паспрабуе перасячы мяжу такім чынам.

«Мы цяпер будзем разам ехаць на аўтобусе да «Кракаўца», — сказаў Саакашвілі на брыфінгу ў польскім Перамышлі. Кракавец — гэта ўкраінскі памежны пункт на граніцы з Польшчай.

***

18:28

Саакашвілі прыбыў у пункт пропуску «Шэгіні».

Мяжу Саакашвілі пакуль не перасёк. Аўтобус з дэпутатамі, якія суправаджаюць Саакашвілі ад Перамышля, таксама прыбыў на пункт пропуску.

Адразу пасля праезду аўтобуса Саакашвілі праезд для ўсіх аўто і другога аўтобуса з дэпутатамі і журналістамі перакрылі.

***

З украінскага боку каля пункта пропуску «Кракавец» сабралася некалькі соцень прыхільнікаў Саакашвілі.

У цягніку разам з Саакашвілі ехалі 11 народных дэпутатаў ад розных палітычных груп, у тым ліку звязаных з буйным бізнэсам. Сярод іх — былая прэм'ер-міністарка Украіны Юлія Цімашэнка і былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка. Іх аб'ядноўвае апазіцыя да Пятра Парашэнкі і цяперашняга ўрада і, адначасова, падтрымка курсу на еўраінтэграцыю і саюз з Захадам. Прарасійскія сілы не падтрымліваюць Саакашвілі.

СГ

80
БелорусВоФранции / Адказаць
10.09.2017 / 16:56
Жаль мне этого отчаянного человека. БОМЖ, Родину предал, политическая карьера сдохла. Надо брать пример, и не верить политикам, которые много говорят о благополучии народа, убеждают в светлом будущем за счёт политического лагеря с США.
36
MrDDS777 / Адказаць
10.09.2017 / 17:51
"Прарасійскія сілы не падтрымліваюць Саакашвілі" (???). Т.е.Порошенко уже пророссийский?
41
Змагар / Адказаць
10.09.2017 / 17:54
змагарам зараз складана: каго падтрымліваць, пецю ці мішыка?
Паказаць усе каментары/ 28 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру