Шасціразовы найлепшы футбаліст Беларусі Аляксандр Глеб, які ў ранейшыя гады неаднаразова дапамагаў БАТЭ ў еўракубках, у інтэрв'ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5» распавёў пра тое, як на любых умовах папрасіўся ў барысаўскі клуб пасля лёсавання Лігі Еўропы, каб прыгожа завяршыць кар'еру матчам супраць лонданскага «Арсенала», але нечакана атрымаў адмову, піша Tut.by.

— У жніўні гэтага года прапановы ад БАТЭ не паступіла. Я ім таксама не тэлефанаваў і не прапаноўваў свае паслугі. Але ўсё, вядома, змянілася пасля лёсавання Лігі Еўропы, калі ў саперніках у барысаўчан аказаўся «Арсенал», які адыграў у маёй кар'еры вялікую ролю [Глеб гуляў за «Арсенал» з 2005 па 2008 гг.].

Вядома, я адразу ж патэлефанаваў Анатолю Анатольевічу (Капскаму) і папрасіўся ў БАТЭ на любых умовах, нават гатовы быў гуляць бясплатна. Пра гэта паразмаўляў і з Ермаковічам, прасіў даць мне магчымасць выйсці ў гульні з «Арсеналам», хоць бы на замену і тым самым прыгожа завяршыць кар'еру. Я не збіраўся перашкаджаць клубу вырашаць пастаўленыя задачы. Хоць, думаю, што я мог бы ім яшчэ і дапамагчы годна выглядаць у Лізе Еўропы.

Рашэнне клуба агучыў мне Захарчанка [намеснік Капскага]. Ён патэлефанаваў і сказаў: «Камандзе твае паслугі не патрэбныя». На гэтым пытанне было закрыта.

— Як вы адрэагавалі на гэта рашэнне?

— Яно было нечаканым для мяне. Але я аптыміст па жыцці. Працягваю верыць у тое, што ўсё, што ні робіцца — да лепшага. Хацелася сказаць дзякуй тым заўзятарам, хто верыў і працягвае верыць у мяне. Усім удачы! Дзякуй!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0