Спікер Дзяржаўнай памежнай службы Алег Слабадзян у сваім фэйсбуку патлумачыў, чаму ўкраінскія памежнікі не маглі прымяніць зброю падчас прарыву былога губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі і яго прыхільнікаў праз кантрольна-прапускны пункт «Шэгіны».

«Журналісты пытаюцца: чаму памежнікі не выкарыстоўвалі зброю? Адказваю: памежнікі атрымалі загад не ўжываць зброю і сродкі фізічнага ўздзеяння, бо праходзіла «мірная акцыя», — напісаў Слабадзян.

У ноч на панядзелак украінская паліцыя ўнесла ў Адзіны рэестр дасудовых расследаванняў краіны дадзеныя па факце прарыву польска-ўкраінскай мяжы Саакашвілі і яго прыхільнікамі. Справа адкрыта па артыкуле 332 («Незаконная перапраўка асоб праз дзяржаўную мяжу Украіны»). Яна прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў, калі дзеянні былі здзейсненыя па папярэдняй змове групай асобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0