Партнёр рубрыкі

Макслайн

Стаўкі на спорт з айчынным букмекерам
11.09.2017 / 13:06

Капскі пра непадпісанне Глеба: «Для нас непрымальна, каб футбаліст гуляў забясплатна» 4

Кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі пракаментаваў інфармацыю пра меркаваны пераход у каманду Аляксандра Глеба. Футбаліст быў гатовы гуляць забясплатна, абы каб выйсці на поле ў матчы з «Арсеналам».

«У вяртанні Глеба ў БАТЭ заўсёды вырашальную ролю адыгрывала маё меркаванне, якое і ў папярэднія гады магло адрознівацца ад меркаванняў маіх калегаў … Улічваючы, наколькі я сёлета выпадаў з працэсаў, звязаных з клубам, на мой погляд, было б некарэктна і не па-таварыску праціскаць рашэнне аб чарговым вяртанні Глеба.

Для нашых аматараў футбола ключавымі словамі ў інтэрв'ю Аляксандра стала тое, што ён гатовы гуляць за БАТЭ бясплатна. Але такога ніколі не было і не было б у гэты раз. Гэта была эмацыйная заява, але ў нас працуюць прафесіяналы. Ды і Аляксандр са сваімі агентамі заўсёды падпісваў кантракт, выбіваючы максімальныя рынкавыя ўмовы.

Таму рэакцыя натоўпу («на халяву не ўзялі») — не пра нас. У Глеба багатая кар'ера, і ніжэй за Сашаву годнасць ісці на нейкія саступкі дзеля прыгожага яе завяршэння. Ды і для нас запрашаць футбаліста бясплатна — непрымальна. БАТЭ — прафесійны клуб, а не аматарскі, таму падобныя «спецпрапановы» не для нас.

Цяперашні сезон нам даецца вельмі цяжка. Улічваючы абставіны, спрабуем зрабіць яго максімальна паспяховым са спартыўнага пункту гледжання, а не з пункту гледжання піяру. Таму з пераходам Глеба не склалася».

10
LMI / Адказаць
11.09.2017 / 13:20
Ну дык заплаці яму пару суцен рублеў, але ж даць згуляць хоць колькі хвілін супраць Арсенала ўжо маглі.
0
Jeż Jerzy / Адказаць
11.09.2017 / 14:33
абсалютна правільнае і адэкватнае рашэнне кіраніцтва БАТЭ. хлопцы цэлы сезон вось гарбаціліся каб у Лігу выйсці, яны ўсе заслужылі свае месца ў асноўным складзе і ўсе мусяць выйсці на газон Emirates у Лондане.
0
Норд / Адказаць
11.09.2017 / 17:10
Можа Глеб заслугоувае такіх адносін,але ж здольнасць прабачаць добрая якасць чалавека,як не круці.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру