У суботу раніцай на праспекце Дзяржынскага ў Мінску аўтамабіль «Міцубісі Лансэр», уцякаючы ад пераследу работнікаў ДАІ, урэзаўся ў асвятляльную мачту, у выніку 27-гадовы кіроўца загінуў.

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

фота з фэйсбука Юліі Ганчаровай

Як паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, ёсць звесткі, што здарэнню папярэднічаў шэраг праездаў аўтамабіля на забараняльныя сігналы святлафораў, а таксама непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі на службовым аўтамабілі.

Акрамя таго, калі «Міцубісі» спыніўся на скрыжаванні перад рэйсавым аўтобусам, да яго падышоў супрацоўнік міліцыі ў форме з патрабаваннем спыніцца, але кіроўца заблакаваў дзверы знутры, на просьбы не рэагаваў, і пасля праезду аўтобуса працягнуў рух з рэзкім паскарэннем па пр. Дзяржынскага, здзейсніўшы наезд на міліцыянта адным з колаў аўтамабіля.

Экіпаж міліцэйскай машыны і кіроўцы аўто, што спыніліся ў першыя хвіліны пасля ўзгарання, спрабавалі патушыць агонь і затрымаць кіроўцу, але ажыццявіць гэта па аб'ектыўных прычынах не ўдалося. Агонь быў патушаны супрацоўнікамі МНС.

Ёсць таксама звесткі, што за некаторы час да ДТЗ у «102» паступіў званок ад мінчука аб неадэкватных паводзінах кіроўцы «Міцубісі» на вул. Раманаўская Слабада, што, магчыма, кіроўца быў нецвярозы. Следствам атрыманы вынікі даследавання крыві кіроўцы — 2,3 праміле алкаголю.

Праверка працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0