Электронны падручнік у перспектыве павінен замяніць школьніку ўсе кнігі і сшыткі. Ён складаецца з дзвюх частак. Справа ў яго сэнсарны экран, які працуе толькі з дапамогай сцілуса. Злева — экран з электронным чарнілам. Абодва экрана могуць працаваць адначасова: напрыклад, справа школьнікі адкрываюць падручнік, а злева пішуць, малююць схемы і графікі.

Анансавалася, што планшэт (які, дарэчы, важыць 1,5 кг!) «распрацавала група вынаходнікаў, якія пачалі сваю працу ў 2011 годзе».

На прыладзе, якую паказалі ў школе, напісаная назва — enTourage eDGe. Гэта амерыканская кампанія, якая ў 2009 годзе прэзентавала першую ў свеце двухэкранную панэльную прыладу: планшэт — электронную кнігу, якая складаецца з дзвюх частак. Для 2009-2010 гадоў тэхнічныя характарыстыкі прылады былі нядрэннымі: 4 Гб убудаванай памяці, Wi-Fi, шэсць гадзін працы без падзарадкі, найноўшая на той час аперацыйная сістэма Android 2.2.1.

На сайце кампаніі паведамляецца, што прылада стала вельмі папулярнай. У масавую вытворчасць яна была запушчаная ў ліпені 2012 года.

У расійскія школы паступіла менавіта гэтая версія. Пры гэтым аперацыйная сістэма Android 2.2.1 2009 года і ядро Linux 2.6.34 2010 года на ім засталіся…

Так планшэты зараджаюцца ў школе

Так планшэты зараджаюцца ў школе

Купіць планшэт enTourage eDGe у рознічных крамах амаль немагчыма, бо ён не абнаўляўся з 2012 года і на яго, адпаведна, проста няма попыту. Прыладу ўдалося знайсці на сайце тавараў з Нямеччыны Mercatos за 38 еўра (88 рублёў). На амерыканскім сэрвісе eBay планшэт можна купіць яшчэ танней - за 30 даляраў (58 рублёў).

Кошт прылады, якая паступіла ў свярдлоўскія школы, ацэньваецца «больш чым на 20 тысяч расійскіх рублёў» (670 беларускіх рублёў).

Такім чынам, кошт планшэтаў у 10 разоў перавышае рэальны рыначны кошт.

Між тым, цэнтр купіў для эксперыменту 8 тысяч планшэтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?