7 верасьня ў польскай сталіцы каля трыццаці беларусаў узялі ўдзел у сьвяткаваньні Дня беларускай вайсковай славы — даты перамогі над маскоўскімі войскамі 1514 году. Беларусы прайшліся ад помніка Шарля дэ Голя да будынку, дзе зьмяшчаўся канспіратыўны штаб Станіслава Булак-Булаховіча. Ініцыятарамі мерапрыемства былі студэнты Праграмы Каліноўскага.

Пад час шэсьця прагучалі песьні «Тры чарапахі», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Купалаўскі выраз «Жыве Беларусь» быў галоўным лёзунгам.

«Спадзяюся, што у сьветлай будучыні ў мерапрыемствах такога кшталту будуць удзельнічаць не толькі студэнты-каліноўцы, але і ўсе беларусы, якія знаходзяцца за мяжой», — адзначыў Яраслаў Грышчэня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?