11.09.2017 / 18:36

Пінчук памёр у аўто пад Масквой. Сваякі вырашылі не спыняцца і паехалі з трупам дахаты 12

У Пінску каля будынка цэнтральнай бальніцы ў аўтамабілі Toyota Avensis Verso выявілі труп мужчыны. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка пракаментаваў для sb.by:

— Вызначана, што 41-гадовы пінчук разам са сваякамі знаходзіўся на заробках у Маскоўскай вобласці. Па дарозе дадому, на 41-м кіламетры Маскоўскай кальцавой дарогі, ён памёр. У сваю чаргу сваякі вырашылі не ставіць у вядомасць дзяржаўныя органы Расеі пра здарэнне, баючыся, што працадаўца ім не заплаціць. Самастойна яны перавезлі труп у Пінск. Па факце смерці грамадзяніна праводзіцца праверка.

2
Е. / Адказаць
11.09.2017 / 19:02
до чего довели простых людей
никакой соц. защиты нет, заплатят, не заплатят -барин решает
проще с трупом в машине до дома доехать, страх.
3
Centurion / Адказаць
11.09.2017 / 19:28
Правільна зрабілі. Пахаваюць па-чалавечы на Радзіме.
4
Святлана / Адказаць
11.09.2017 / 20:01
Божа, Божа... Як прыніжаны людзі...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру