У панядзелак усюды, акрамя крайняга захаду — Берасьця і Горадні, будзе жарыць да 28—32 градусаў. Аднак гэта апошні дзень гарачыні. Паветра асьцюдзіць хваля дажджоў, што сунецца з захаду.

Дажджы чакаюцца ў Берасьці, Горадні — ад ранку, Бярозе, Лідзе, Баранавічах — удзень, у Менску, Полацку — пад вечар, Віцебску, Магілёве — уначы, а ў Мазыры, Гомелі — у аўторак, і толькі слабенькія.

Найгарачэй у панядзелак мае быць на паўднёвым усходзе — да плюс 32-х. Нават на Падзьвіньні паветра прагрэецца да рэкордных +28.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?