Форвард «Барселоны» Ліянель Месі сыграў гімн Лігі чэмпіёнаў на фартэпіяна. Відэа было апублікавана на YouTube-канале Csr Bnz.
Аргенцінец з усмешкай выканаў мелодыю з твора нямецкага кампазітара Георга Фрыдрыха Гендэля. Песня называецца «Садок-Святар», якую выконваюць перад кожным матчам футбольнай Лігі чэмпіёнаў — галоўнага еўрапейскага клубнага турніру.
«Барселона» стартуе ў ЛЧ сезона-2017/18 матчам з турынскім «Ювентусам». Сустрэча пройдзе сёння на стадыёне «Камп Ноў» і пачнецца ў 21:45.
Нядаўна таксама з'явілася відэа, як гулец «Манчэстэра Юнайтэд» Хуан Мата грае на раялі «Сабачы вальс».