gpk.gov.by
У літоўскай мытнай службе адбыўся збой у праграмным забеспячэнні. У сувязі з гэтым у некалькіх пунктах пропуску спынена афармленне транспарту. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.
«З-за таго, што адбыўся збой у праграмным забеспячэнні ў літоўскіх мытных службах з 08.30 12 верасня спынена мытнае афармленне легкавога і грузавога транспарту», — распавялі ў ведамстве.
Афармленне транспарту спынена ў пунктах пропуску «Медзінінкай» (Сумежны беларускі пункт пропуску — «Каменны Лог»), «Лаварышкес» («Катлоўка»), «Шумcкас» («Лоша») у абодвух напрамках.
У Дзяржпагранкамітэце рэкамендуюць грамадзянам улічваць дадзеную інфармацыю і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.