12.09.2017 / 10:39

Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі цэны падаюць два месяцы запар 34

Па падліках Белстата, у жніўні 2017 года цэны ў Беларусі зменшыліся на 0,8%, у ліпені яны таксама падалі, на сімвалічныя 0,1%.

І гэта першы такі выпадак у гісторыі Беларусі, калі дэфляцыя фіксуецца два месяцы запар. На гэта звярнуў увагу эканамічны блогер Dim Iva.

«А вы ў курсе, што ў нас сёння здарылася гістарычная падзея? Справа ў тым, што дэфляцыі два месяцы запар у Беларусі не было. Ні разу. З 1991 года. Больш за тое, нават у двух асобных месяцах не было ні разу з 91 года. Аднак…» — напісаў ён.

У гадавым выражэнні (ад жніўня 2016 да жніўня 2017) інфляцыя складае 5,2%, і гэта таксама найлепшы паказчык у гісторыі.

Прычына такіх дасягненняў — спрыяльныя эканамічныя ўмовы, а таксама высокапрафесійныя дзеянні менеджараў Нацбанка на чале з Паўлам Калаўрам.

БЮ

0
user / Адказаць
12.09.2017 / 10:52
Таму што у людзей купляць ужо няма за што))
1
васыль / Адказаць
12.09.2017 / 10:53
продукция плохая, зарплаты низкие-успех в итоге
1
Виталий / Адказаць
12.09.2017 / 10:53
Вот про "спрыяльныя умовы" это сейчас очень смешно было, да
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру