Амаль усе баявыя вайсковыя часткі Паветраных сіл Узброеных Сіл Украіны прыведзены ў баявую гатоўнасць з мэтай праверкі. Пра гэта паведамляе 112.ua са спасылкай на прэс-службу Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны.

«З мэтай праверкі пытанняў гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні амаль усе баявыя вайсковыя часці Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны прыведзеныя ў баявую гатоўнасць», - гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе паведамілі, што будзе ажыццяўляцца прызыў на вучэбныя зборы рэзервістаў аператыўнага рэзерву першай і другой чэргаў для даўкамплектавання гэтых вайсковых частак да поўных штатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0