12.09.2017 / 22:06

Вакансія ў НН: вечаровы вэб-рэдактар 14

У «Нашай Ніве» / NN.BY з’явілася вакансія. Мы шукаем вечаровага вэб-рэдактара. Меркаваны час працы — ад 16.00 да 23.00 + часам дзяжурствы на выхадных. Праца з дому магчымая.

Што трэба ўмець?

Мець базавыя журналісцкія веды, дасканала ведаць беларускую і расейскую мовы, мець досвед журналісцкай дзейнасці не меншы за 3 гады.

Заробак высокі. Поўны сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.

Пачатак працы — з 1 лістапада.

Працоўная мова — беларуская.

Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.

0
самый Серый / Адказаць
12.09.2017 / 16:42
Што трэба ўмець напісалі, а што трэба рабіць - не
0
Юрась Беларус / Адказаць
12.09.2017 / 17:05
Маю тры гады стажу...каментатарам. )((((((((((((((((((((((
1
Мiнiстр / Адказаць
12.09.2017 / 17:06
Тычыцца ня толькі НН, але і ўсіх працадаўцаў, якія пакідаюць аб`явы (вакансіі)... Раю адразу пісаць і пазначаць "на працу патрэбны Бог"...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру