12.09.2017 / 13:08

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 14-15 верасня з-за моцнага ветру 1

4 верасня моцны вецер перакуліў у Мінску прыпынак, пацярпелі тры чалавекі

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўлены ў Беларусі 14 і 15 верасня. У многіх раёнах Беларусі 14 і 15 верасня чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У сераду, 13 верасня, будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, днём — 15-20 градусаў цяпла.

0
Жвip / Адказаць
12.09.2017 / 13:30
Trymajciesia, kab dach nie zniesla.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру