12.09.2017 / 14:34

Канец беларускай вёскі Грынеўшчына ФОТАФАКТ 24

Канец беларускай вёскі Грынеўшчына, Докшыцкі раён Віцебскай вобласці. Паводле перапісу 1921 года, у вёсцы Грынеўшчына было 67 дамоў, тут жыў 351 чалавек. Цяпер у вёсцы не засталося і дваццаці жылых двароў. Большая частка хат — пустыя.

Многія будынкі непатрэбныя нашчадкам былых гаспадароў. Улады зносяць іх: экскаватар выкопвае яму, бульдозер спіхае ў яе рэшткі будынкаў, і сядзібу заворваюць і засяваюць.

Вёска Грынеўшчына згадваецца ў гістарычных крыніцах ад 1606 года. Назва паходзіць ад прозвішча або мянушкі Грынь.

Фота Кастуся Шыталя, facebook.com

15
Верны / Адказаць
12.09.2017 / 14:53
А хто жыў у эскаватары?
25
Кажыма праўду / Адказаць
12.09.2017 / 15:10
Будучыня беларускай сельскай гаспадаркі – буйныя сельгаспрадпрыемствы з вахтавым метадам працы, дзеля якога дастаткова збудаваць аграгарадок з адмінбудынкам ды інтэрнатам і агульным газавым катлом. Працаўнікі будуць чаргаваць жыццё ў камфортных гарадскіх умовах з адна-/двух-тыднёвай вахтай.

Бывайце стратныя сельскія паселішчы ды неэфектыўны саўковы калгас!
0
хамса / Адказаць
12.09.2017 / 15:20
шкада назвы - арыгінальныя назвы - яны знікаюць.. часта думаю, як продкі нашыя ўмелі называць рэчы, мясціны.. як яны прыдумлялі слова? бо паспрабуй жа яго прыдумаць
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру