12.09.2017 / 16:57

«Ганна Бахціна — чалавек узорных прафесіяналізму, таленту і мужнасці» — заява Саюза пісьменнікаў 5

Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў экстраную заяву з нагоды пазбаўлення ліцэнзіі адвакаткі Ганны Бахціной.

«Сёння, 12 верасня, кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пазбавіла адвакацкай ліцэнзіі вядомую праваабаронцу, адну з найлепшых беларускіх юрыстак Ганну Віктараўну Бахціну. У дачыненні да яе была выкарыстана фармулёўка «недастатковая прафесійная кваліфікацыя», — адзначаецца ў заяве Сакратарыята Саюза беларускіх пісьменнікаў. — Сябры нашага творчага аб’яднання доўгія гады ведаюць Ганну Віктараўну як чалавека ўзорных прафесіяналізму, таленту і мужнасці. Яна годна прадстаўляла інтарэсы нашага старэйшага грамадскага аб’яднання ў працэсах Вярхоўнага суда, бліскуча адстойвала і адстойвае ў нашай краіне пастулаты праўды і справядлівасці.

Дзякуючы яе адвакацкаму майстэрству і непахіснай прафесійнай пазіцыі ў 2007 годзе Саюз беларускіх пісьменнікаў, адзіны з некалькіх сотняў ліквідаваных грамадскіх аб’яднанняў Беларусі, здолеў захаваць афіцыйны статус. У 2010 годзе Ганна Бахціна атрымала Ганаровую Грамату Міністэрства РБ юстыцыі за добрасумленную працу ў органах юстыцыі па абароне правоў і свабодаў грамадзян. У апошнія гады Ганна Віктараўна паспяхова вяла рэзанансныя справы Ірыны Халіп, Іллі Валавіка, Эдуарда Пальчыса.

Лічым, што пазбаўленне Ганны Бахціной права на адвакацкую практыку з’яўляецца палітычна матываваным рашэннем беларускіх уладаў, звязаным з абаронай Міраслава Лазоўскага, аднаго з ключавых фігурантаў самай гучнай палітычнай справы апошняга часу — «Справы патрыётаў».

Рашуча заклікаем Міністэрства юстыцыі перагледзець прынятае рашэнне ў дачыненні да аднаго з лепшых у нашай краіне абаронцаў правоў і свабодаў грамадзян».

1
Юрась Беларус / Адказаць
12.09.2017 / 17:04
Канешне, тое, што такая заява напісана, гэта вельмі правільна. І я цалкам да яе далучаюся. Але разам з гэтым неяк варта выходзіць з сітуацыі па абароне тых, хто застаўся безабаронным. Раней існавала магчымасць узяць грамадскага абаронцу. Ці ёсць такая магчымасць сёння? Хто ведае - напішыце. Напрыклад, я маю юрыдычную адукацыю, аднак не маю кваліфікацыі. І цалкам магу быць такім грамадскім абаронцам.
2
очевидное / Адказаць
12.09.2017 / 17:41
Надо понимать что это решение не Министерства юстиции РБ а ФСБ России.
1
Маня / Адказаць
12.09.2017 / 18:20
Ну не знаю, что  тут может сделать министерство юстиции. Оно вроде как и есть, но "'элита" предпочитает жить по понятиям, надеясь, что за ними не придут ни от имени президента, ни от имени царквы, ни от имени коммунистов, ни от имени демократов. Но так не бывает и кто-то обязательно придет. Разрушая правовую систему "элита" рубит сук на котором сидит.
 

 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру