На мінулым тыдні фрагмэнт сьцяны зьнесьлі. На тым месцы будуць будаваць гатэль адной з сусьветных сетак.

«Сьцяна Цоя» зьявілася ў Менску як і ў большасьці вялікіх гарадоў былога СССР амаль адразу пасьля сьмерці рок-музыканта. Прыхільнікі лідэра «Кіно» Віктара Цоя прыстасавалі пад яе ўчастак доўгай бэтоннай агароджы вакол будоўлі Палацу Рэспублікі.

У 1992 годзе, як распавядае музыка Аляксандар Памідораў, менская мастачка Кацярына Багушэвіч, якая, дарэчы, паходзіць з тых самых Багушэвічаў, выкупіла два фрагмэнты бэтоннага будаўнічага плоту. «Кацярына заплаціла за кожны фрагмэнт па 100 новых беларускіх рублёў, тых, што з зубрамі» — прыгадвае сп. Памідораў.

У 1997 годзе, калі завяршылася будаўніцтва палацу, паўстала пытаньне зносу агароджы. Выкупленыя фрагмэнты «сьцяны Цоя» былі прыватнай уласнасьцю, таму іх захавалі. Гарадзкія ўлады пайшлі насустрач прыхільнікам Цоя і далі дазвол на перанос рэшты «сьцяны» на вуліцу Інтэрнацыянальную. Кожны дзень каля яе зьбіралася моладзь. Прыхільнікі «Кіно» спадзяюцца на тое, што гарадзкія ўлады і гэтым разам пойдуць ім насустрач і выдзеляць месца пад новую «сьцяну».

Выпадак зь менскай «сьцяной» не адзінкавы. У той жа Расеі «сьцены Цоя» часьцяком робяцца аб’ектамі атакаў гарадзкіх уладаў альбо з боку прадстаўнікоў канкурэнтных моладзевых субкультураў.

Музыка і паэт Віктар Цой загінуў 15 жніўня 1990 года ў аўтакатастрофе недалёка ад Рыгі, пахаваны на Багаслоўскіх могілках Пецярбурга. На творчасьці гурта «Кіно» ўзгадавалася не адно пакаленьне моладзі на постсавецкай прасторы.

Сямён Печанко

Тут раней стаяла даніна памяці рок-ідала.

Тут раней стаяла даніна памяці рок-ідала.

А цяпер маладыя прыхільнікі Цоя выклалі імя сьпевака з тратуарнай пліткі і думаюць, дзе б абнавіць сьцяну.

А цяпер маладыя прыхільнікі Цоя выклалі імя сьпевака з тратуарнай пліткі і думаюць, дзе б абнавіць сьцяну.

Гэтак мур выглядаў.

Гэтак мур выглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?