13.09.2017 / 20:56

Аказваецца, у Беларусі можна беспакарана публікаваць падслуханыя тэлефонныя размовы 24

«Атрымаў ліст з Першамайскага РУУС Мінска з вынікам міліцэйскай праверкі па факце выкарыстання незаконнага запісу маёй тэлефоннай размовы на БТ увесну гэтага года, падчас абароны Курапатаў, — піша ў сваім фэйсбуку Павел Севярынец.

— З атрыманых тлумачэнняў прадстаўніка БТ, паводле міліцыі Першамайскага РУУС, вынікае, што запіс ім прадаставіў «ананімны крыніца» (так у тэксце), а самі яны зусім не мелі на мэце «парушэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян».

Такім чынам, падсумоўвае намеснік начальніка упраўлення А. В. Парашчук, прыкмет складу злачынства ў дзеяннях супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі, якія падрыхтавалі тэлевізійны фільм з выкарыстаннем запісу тэлефоннай размовы, не маецца».

1
Бывалы / Адказаць
12.09.2017 / 22:16
Беззаконьне. Проста беззаконьне.
0
Пацыфіст / Адказаць
12.09.2017 / 22:38
Ананімны крыніца - гэта ж "Фрау А"
26
Верны / Адказаць
12.09.2017 / 22:39
У вернага адзін павінен быць валадар і судзьдзя - Госпад. І толькі да госпада верны зьвяртаецца. 
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру