EPA

EPA

28-гадовая Хоуп Хікс, якая выконвала абавязкі дырэктара па сувязях з грамадскасцю Белага дома, стала працаваць на гэтай пасадзе пастаянна, піша Бі-бі-сі.

Хікс — даўняя памочніца Трампа і ўжо чацвёрты чалавек, які прызначаны на гэтую пасаду з моманту яго абрання прэзыдэнтам ЗША. Яе папярэднік Энтані Скарамучы прапрацаваў у гэтай ролі ўсяго 10 дзён.

Раней Хікс была дырэктарам па стратэгічных камунікацыях прэзідэнта, а да таго - прэс-сакратаром яго выбарчага штаба. Лічыцца, што яна - адна з яго самых надзейных памочнікаў.

У мінулым Хікс працавала мадэллю, у прыватнасці у Ральфа Ларэна, а пазней займала пасаду прэс-аташэ моднага дома Іванкі Трамп. У 2016 годзе яна была адной з першых, хто далучыўся да прэзідэнцкай кампаніі Трампа. У яе абавязкі ўваходзіла адказваць на запыты прэсы.

У якасці дырэктара па сувязях Белага дома яе галоўнай задачай будзе фармуляванне тых сігналаў, якія пасылае адміністрацыя — хоць і не гэтак бачным чынам, як прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0