Экс-спікер парламента Сінгапура і прадстаўнік малайскай абшчыны краіны Халіма Якаб стала новым прэзідэнтам Сінгапура. Такім чынам, упершыню ў гісторыі краіны кіраўніком дзяржавы стала жанчына.

Абвяшчэнне Якаб прэзідэнтам адбылося да афіцыйных выбараў. Гэта звязана з тым, што яна была адзіным легітымным кандыдатам на гэтую пасаду.

Паводле прынятай у 2016 годзе пастановы ўрада, новым кіраўніком дзяржавы павінен быў стаць прадстаўнік малайскай абшчыны — найбуйнейшай пасля кітайцаў этнічнай групы Сінгапура. Яшчэ адным крытэрыем быў заяўлены фінансавы цэнз— новы кіраўнік дзяржавы павінен кіраваць капіталам коштам больш за 500 млн сінгапурскіх даляраў ($ 371 млн). З заяўленых кандыдатаў гэтым крытэрам адпавядала толькі Халіма Якаб.

Якаб пачала палітычную кар'еру ў 2001 годзе, стаўшы мясцовым дэпутатам. У 2011 годзе яна ўзначаліла Міністэрства развіцця суполак, моладзі і спорту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0