13.09.2017 / 09:48

$5 тысяч за рэцэпт фарбы: двое беларусаў затрыманыя за камерцыйны шпіянаж. Магчыма, на карысць расійскай кампаніі 10

Двух беларусаў падазраюць у тым, што яны мелі намер здабыць унікальную тэхналогію вытворчасці фарбаў для дарожнага пакрыцця, якая належыць прыватнаму прадпрыемству, паведамляе тэлеканал АНТ. Затрымалі падазраваных на месцы злачынства — у момант перадачы грошай і інфармацыі. За яе жыхар Мінска быў гатовы заплаціць пяць тысяч даляраў.

Усяго, па версіі следства, у злачыннай схеме ўдзельнічалі тры чалавекі — адзін з іх супрацоўнік кампаніі-вытворцы.

Аляксандр Лаўруковіч, начальнік 6-га ўпраўлення па Брэсцкай вобласці ГУБАЗіК МУС Беларусі: «Ён ведаў, да каго звярнуцца, і хто валодае гэтай інфармацыяй, і як яе займець, быў знаёмы з людзьмі, якія працавалі на гэтым прадпрыемстве. І ў выніку звярнуўся да начальніка цэха па вытворчасці фарбаў. У выніку прапанаваў распаўсюдзіць інфармацыю, якая была камерцыйнай таямніцай».

Эксперты правяраюць версію аб канкурэнтнай барацьбе. Па словах аператыўнікаў, затрыманы мог быць толькі пасярэднікам, пры гэтым «замовілі» тэхналагічную карту кампаніі з Расіі.

Фарба, якую вырабляюць беларусы, сёння лідар на рынку дарожных работ па якасці і цане. Таму і ідзе такое паляванне на рэцэпт. Усе трое ўдзельнікаў схемы абвінавачваюцца па артыкуле «камерцыйны шпіянаж», яны затрыманыя. Мера пакарання прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

4
wik / Адказаць
13.09.2017 / 10:07
вот почему ..разметка на дорогах исчехает через 2-3 месеца.... это нано краска, она автоматически переходит к производителю :))
1
Ахрэм / Адказаць
13.09.2017 / 10:13
А што яшчэ чакаць ад хаўруснічка ? Мая павага супрацоўнікам.
2
lazy-bones / Адказаць
13.09.2017 / 10:29
усяго  за 5 штук???? кошт дзясяцірокавага лєгкавіка у добрим станє.... да чаго давїоу плянет..., сори, краіну гени фіґляр ПеЖе! (с)кіндзадза
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру