13.09.2017 / 09:48

У Мінску таксі насмерць збіла пешаходку 1

У Мінску пад колы аўтамабіля трапіла жанчына. Яна загінула.

Смяротная аварыя адбылася 12 верасня, у 21.30, на вуліцы Чыгуначнай: кіроўца «Шкоды» здзейсніў наезд на жанчыну, якая пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам насупраць дома № 18а, піша Tut.by.

У выніку ДТЗ пешаход атрымала найцяжэйшыя траўмы і была дастаўлена ў бальніцу, дзе пазней памерла. Асоба загінулай высвятляецца. На выгляд ёй 65-70 гадоў.

0
Верны / Адказаць
13.09.2017 / 12:12
Старушка несьпеша дарогу перашла. Сам стары і не разумею старых каторыя кудысьці яшчэ сьпяшаюцца. Праўда можа і так быць што няма сіл дайсьці да пераходу. Эта нада панімаць. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру